Бяседны пеўны сход 27.12

Бяседныя, ці застольныя песні – гэта жывая традыцыя. Да сённяшняга дня можна пачуць, як пяюць пры стале. Іншая справа, што выконваюць: усё менш можна пачуць нешта сваё, спрадвечнае і народнае, крыху часцей спяваюць беларускае сучаснае, але больш за ўсё зараз спяваюць нейкія расейскія эстрадныя хіты.

Але ж беларусы маюць вельмі багатую і разнастайную фальклорную спадчыну і ў бяседных спевах. Каб узгадаць і аднавіць традыцыю, пачаць спяваць нешта больш блізкае, прыходзьце на Спеўны сход! Разам з вядомым фалькларыстам і музыкам Siarhei Douhushau будзем вучыць і спяваць свае застольныя песні!

Пятніца, 27 снежня, Цэнтр Кола (зав. Чкалава, 16). Пачатак а 18:30. Уваход вольны, але вітаецца данэйшн для госця.

avatar

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

  Подписаться  
Уведомление о