Калядная вечарына ў Магілёве — 24 снежня

📢Запрашаем аматараў беларускіх народных танцаў і спеваў на Калядную вечарыну!🎊💙

⭐Вечарына з танцамі і спевамі
⭐24 снежня, аўторак, з 18:00 да 22:00
⭐Магілёў, Цэнтр Кола — зав. Чкалава, 16 (прыватны дом за «Палацам піянераў»).

У праграме: беларускія народныя танцы, у фармаце вечарынкі (без паказу — адразу танчым!). А таксама: трошкі калядных песень, трошкі традыцыйных гульняў. І вядома ж, каляднае застолле!🍯🍷🥞

🎶ЖЫВАЯ МУЗЫКА! Грае любімая і вядомая ў Магілёве магілёўска-барэзаньская капэля Міхаіл Папруга (гармонік), Раман Яраш (бубен, кларнет), Кастусь Канцавы (дуда, туба, колавая ліра)

Ад шаноўнай публікі просім: калядны дрэс-код — народны строй ці элементы. Або апрануццца ў каляднага персанажа (дзед, каза, цыганка, цыган, бусел, мядзьведзь, конь, заяц, лекар, жыд, барыня, анёл, ведзьма, салдат і інш.). Танцавальны абутак. Абавязкова вазьміце стравы і пітво для агульнага дарослага святочнага стала, калі ласка. Не забараняецца абменьвацца камплементамі, добрымі зычаннямі і падарункамі!🎁

УВАХОД ВОЛЬНЫ! Фры данэйшн (спонсарская дапамога ў любым памеры ў шапку).
Запрашаюцца ўсе, хто любіць і паважае традыцыйную культуру, гатовы ўдзельнічаць у танцах, спевах, гульнях і сваім добрым настроем ствараць свята!😍❤
Чакаем вас!

avatar

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

  Подписаться  
Уведомление о