Танцы на курсах «Мова нанова»

Нашая суполка наведала 21 лістапада курсы Мова Нанова — Магілёў. Тэмай заняткаў былі танцы.
А дзе танцы — там і мы! Дзе мы — там і танцы!!!
Падцягнулі свае веды па беларускай мове, а потым пазнаёмілі ўдзельнікаў з танцавальнай лексікай і этыкетам, тэорыяй і практыкай беларускіх народных танцаў. Аасбліва з практыкай — з задавальненнем патанчылі ўсе разам і нават паспявалі прыпеўкі!
Чарговы раз пераканаліся, што беларуская мова — родная і любімая, а мова танцаў — універсальная! Дзякуй усім за пазітыўны і карысны вечар!
Nfy