Запрашаем на PRodvizhenie-2019

Імпрэза адбудзецца 7-8 снежня ў Мінску і збярэ прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і ініцыятыў з розных рэгіёнаў краіны, а таксама іх патэнцыйных партнёраў з Нямеччыны.

Удзельнікі сустрэчы змогуць пазнаёміцца з магчымасцямі атрымання падтрымкі для рэалізацыі беларуска-нямецкіх праектаў, цікавымі прыкладамі дзейнасці па наладжванні сувязаў з грамадскасцю і папулярызацыі грамадска-карыснай дзейнасці.

У межах Форума будзе працаваць IdeaLab – творчая лабараторыя, у час якой можна будзе папрактыкавацца ў распрацоўцы канцэпцыі сумесных праектаў.

“Разынкай” імпрэзы стане ўзнагароджанне пераможцаў конкурсаў на лепшы PR-матэрыялы, а таксама на лепшае адукацыйнае мерапрыемства. Гэтыя конкурсы ладзіліся ў межах сёлетняй праграмы PRodvizhenie-2019, накіраванай на павышэнне кампетэнтнасці актывістаў рэгіянальных грамадскіх ініцыятыў Беларусі ў галіне сувязяў з грамадскасцю і распрацоўкі адукацыйных мерапрыемстваў.

Заявіцца на Форум можна да 27 лістапада.

Прыярытэтам пры адбору будуць карыстацца ўдзельнікі і выпускнікі праграмы PRodvizhenie, аднак заяўкі ад прадстаўнікоў іншых грамадскіх арганізацый і ініцыятыў (асабліва рэгіянальных) таксама вітаюцца.

Праграму PRodvizhenie-2019 сумесна рэалізуюць:

У межах праграмы сёлета працавалі Школа PR i медыякампетэнцыйШкола плюралізма, адбылася стажыроўка ў Нямеччыну.

«PRodvizhenie-2019: PR і медыякампетэнцыі для грамадзянскай супольнасці ў рэгіёнах Беларусі» здзяйсняецца ў межах праграмы Міністэрства замежных спраў Германіі «Развіццё супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін «Усходняга партнёрства» і Расіі».

Больш падрабязную інфармацыю пра змест PRodvizhenie-2019, можна атрымаць на яе вэб-старонцы.

0 0 vote
Article Rating
Подписаться
Уведомление о
guest

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments