Як прайшла чытка «Пасть»

Праваабарончая валанцёрская каманда MAYDAY і часопіс Правы-Чалавека Магілёў зладзілі сёння на Цэнтр Кола чытку ўрыўкаў з твораў і апавяданняў палітвязняў рознага часу.

Тэкст і фота — Алесь Сабалеускі

Гэта нават была не проста чытка, а невялічкая інтэрактыўная пастаноўка, пасля якой адбылося традыцыйнае для падобных імпрэзаў абмеркаванне.

На мой погляд, было вельмі цікава і эмацыйна, бо шмат паралеляў можна правесці нават з нашым часам, ды і некаторыя ўрыўкі з прачытанага былі менавіта з нашых рэаліяў.