Ніна Стужынская на Коле

Надзвычай цікавую лекцыю пра падзеі самага пачатку «савецкай улады» на Магілёўшчыне паслухалі магілёўцы ад гісторыка Nina Stuzhinskaya. Спадарыня Ніна як раз наведвала Магілёў, каб папрацаваць у нашых архівах, і завітала на Цэнтр Кола, каб расказаць шмат чаго, што даведалася новага, і што даследвала раней.

Супраціў мясцовага насельніцтва, аказваецца, быў і ў нашых краях даволі актыўны, нават былі паўстанні, не на шмат меншыя за Слуцкі збройны чын. Былі і адметныя лідары супраціву — атаманы, на якіх палявала ЧК, пры чым гісторыі вельмі ўражлівыя, вартыя нават кніг і фільмаў. Думаю, шчэ надыйдуць часы, калі гэтыя імёны вернуцца, будуць грунтоўна даследаваныя ўсе акалічнасці, і напісаная свая гісторыя, з нашага, нацыянальнага погляду, без чырвонага крамлёўскага ўхілу.

Тэкст, фота і стрым — Алесь Сабалеўскі

Стрым.

Сустрэча з вядомым беларускім гісторыкам, кандыдатам гістарычных навук Nina Stuzhinskaya. Тэма сустрэчы: "Мяцежная Магілёўшчына. Да стагоддзя паўстанння 1919 — 2019 ." Арганізатар — ТБМ імя Скарыны.Цэнтр Кола.

Опубликовано Алесем Соболевским Понедельник, 28 октября 2019 г.