Выстава “Праўда пра Курапаты” на Коле

Надзвычай цікавая сустрэча прайшла 16 верасня на Кола.

Тэкст, фота і відэа Алесь Сабалеўскі

У Магілёў завітаў гісторык і журналіст Марат Гаравы, які првёз выставу “Праўда пра Курапаты” і прэзентаваў сваю кнігу «НКВД забіваў у Курапатах». На выставе можна пабачыць дакументы, фотаздымкі, артыкулы пра сталінскія расстрэлы на паўночна-ўсходнім ускрайку Менску ў перыяд з 1932 па 1941 год. Шмат матэрыялаў пра даследванні ў Курапатах і грамадскі рух у абарону мемарыялу. Пра гэта і кніга спадара Марата, у якой яшчэ і змешчана немала інтэрв’ю з жывамі сведкамі жудасных падзеяў тых часоў менавіта ў гэтым месцы. Разам з Маратам Гаравым у Магілёў прыехаў мастак, старшыня суполкі «Пагоня» Генадзь Драздоў. 


Выстава вельмі цікавая, як і аўтар кнігі, а пабачыць яе ў Магілёве можна будзе толькі яшчэ адзін дзень 17 верасня, як і сустэцца з Маратам Гаравым і атрымаць ягоную кніжку. З сустрэчы я зладзіў стрым на Фэйсбук, праўда там атрымаўся невялічкі тэхнічны сбой — відэа пайшло «вертыкальнае», але паглядзець на тэлефоне можна, бо, як я ўжо напісаў, было вельмі ўсё цікава і тэмы закранутыя надзвычай глыбокія і надзённыя.


Выстава стваралася з дапамогай вельмі шырокага кола грамадскіх суполак і ініцыятыў. Яе арганізавалі грамадзянская ініцыятыва „Эксперты ў абарону Курапатаў” разам з суполкай „Пагоня” Беларускага саюзу мастакоў пры падтрымцы Беларускай асацыяцыі журналістаў, Саюзу беларускіх пісьменнікаў, Таварыства беларускай школы, Цэнтру Супольнасць і ГА «Дыярыуш», прафсаюзу РЭП, Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі, Беларускай асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсій, Грамадскага электроннага архіву «Вытокі», Арт-Cядзібы і Праваабарончага цэнтру «Вясна».

 

6

Праўда пра Курапаты

Опубликовано Alexandr Sobolewski Понедельник, 16 сентября 2019 г.