22.09 вечарына народных танцаў з капэлай «На Таку»

22 верасня — вечарына народных танцаў з капэлай «На Таку»
+ майстар-клас ад Юліі Літвінавай і Цімоха Акудовіча

Дзень і час: 22 верасня (нядзеля) 18:00-21:00
Месца: Цэнтр “Кола” (Магілёў, зав. Чкалава, 16)
Уваход вольны! Free donation (шапка)

Любіце танцы і музыку? Запрашаем вас, сябры, на танцавальную вечарыну на Цэнтры “Кола”!
Галоўная разынка нашай вечарынкі – ЖЫВАЯ МУЗЫКА!
Для нас будзе граць славутая капэля “На Таку”, якая выконвае старыя вясковыя і гарадскія пабытовыя танцы – беларускія і не толькі. Музыкі бяруць удзел у этнаграфічных экспедыцыях, дзе пераймаюць традыцыйную манеру выканання.
Танчым разам з прыезжымі танцорамі Юліяй Літвінавай і Цімохам Акудовічам, якія пакажуць майстар-клас.

Госці нашыя здалёк, ажно з Мінску, таму на ўваходзе будзе шапка, куды можна аддзячыць музыкам і танцорам.

Апранайцеся зручна і прыгожа – народны строй ці яго элементы вітаюцца, але неабавязковыя. Бярыце зменны абутак.

Запрашайце сяброў. А галоўнае – прыхапіце добры настрой і дзяліцеся ім з усімі! І тады ў нас будзе цёпла, весела і душэўна!

Вечарына адбудзецца пры падтрымцы нашых цудоўных фундатараў – Цэнтр Кола і Кафэ «Шпаркі Лось» Магілёў

Чакаем вас, сябры!