16.09 адкрыццё выставы “Праўда пра Курапаты”

16 верасня а 18.00 запрашаем на прэзентацыю выставы “Праўда пра Курапаты”, куды ўвайшлі дакументы, фотаздымкі, артыкулы пра сталінскія расстрэлы на паўночна-ўсходнім ускрайку Менску ў перыяд з 1932 па 1941 год.

Выставу прэзентуе журналіст і даследчык Марат Гаравы, які прывязе у Магілеў і сваю кнігу ,,НКВД забіваў у Курапатах”, якая складаецца з 17 тэматычных нарысаў і змяшчае больш за 100 унікальных фотаздымкаў і малюнкаў.

Стваральнікі выставы – грамадзянская ініцыятыва „Эксперты ў абарону Курапатаў” разам з суполкай „Пагоня” Беларускага саюзу мастакоў пры падтрымцы Беларускай асацыяцыі журналістаў, Саюзу беларускіх пісьменнікаў, Таварыства беларускай школы, Цэнтру Супольнасць і ГА «Дыярыуш», прафсаюзу РЭП, Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі, Беларускай асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсій, Грамадскага электроннага архіву «Вытокі», Арт-Cядзібы і Праваабарончага цэнтру «Вясна».