Аляксандр Краўцэвіч выступіў на Коле

Як заўсёды, цікавая і змястоўная сустрэча атрымалася з гісторыкам, археолагам і папулярызатарам пра-беларускіх гістарычных ведаўАляксандр Краўцэвіч.

На Цэнтр Кола паслухаць пра гістарычную палітыку ў Беларусі, пра змаганне за нашу гісторыю прыйшло немала людзей, пры чым былі нават апаненты. Адзін з прысутных усё намагаўся дазнацца ў Аляксандра, што ён прапануе зрабіць з «нязгоднымі» — адразу расстраляць ці яшчэ што) Па такім недарэчным пытанням і высновам можна адразу пазнаць прадстаўніка «рускага міру», для якіх падобная практыка ў дачыненні да апанентаў — звычайная справа, бо кожны судзіць іншых па сабе. Было і шмат іншых, больш «канструктыўных»пытанняў па тэме сустрэчы, па працы Краўцэвіча як гісторыка, пра яго перадачы «Загадкі беларускай гісторыі» на «Белсат». Дарэчы, іх здымачная група як раз у гэтыя дні здымала чарговую серыю праграм па гісторыі Магілёва, якія можна будзе пабачыць на Белсаце ў новым сезоне.

Ну і само сабой — пасля сустрэчы адбылася аўтограф-сэсія, бо спадар Алесь захапіў з сабой немала асобнікаў свайго цудоўнага выдання «Гедымін» і іншых цікавых кніг.

Арганізавала сустрэчу суполка ТБМ у Магілёве Тэкст і фота Алесь Сабалеўскі