6 жніўня Алесь Краўцэвіч на Коле

6 жніўня аўторак 2019 г. у грамадскім цэнтры «Кола» адбудзецца сустрэча з гісторыкам і пісьменнікам Алесем Краўцэвічам.

Пачатак у 18.30.

Уваход вольны.

Тэма: ‘Змаганне за гісторыю’. Гісторыю Беларусі стагоддзямі пісалі яе пераможцы.

Толькі ад канца 80-х гадоў 20 ст. беларускія гісторыкі атрымалі магчымасць уласнага суб’ектнага гісторыяпісання. Што ўдалося зрабіць за мінулыя сорак гадоў? Ці выйгралі мы змаганне за сваю гісторыю?