Вечарына іркуцкіх беларусаў

Цудоўная вечарына прайшла ў магілёўскім мастацкім музеі Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. Беларусы з Іркуцку — Алег Рудакоў і Воля Галанова з этна-клубу «Крывічы» прадставілі праграму «Песьні і танцы беларусаў Іркуцкай вобласці». Алег вельмі цікава і падрабязна распавёў гісторыю свайго шляху да беларускасці, пра стварэнне суполкі беларусаў у Іркутску, пра этнаграфічныя экспедыцыі па беларускіх вёсках Сібіру. Безумоўна, былі цудоўныя спевы, госці расказалі, як яны збіралі і аднаўлялі культурную спадчыну, народныя строі, як уцягваюць у свае справы ўсё новых людзей, ладзяць аўтэнтычныя святы і абрады. Ну а майстар клас па танцах увогуле быў неверагодны — магілёўскія аматары патанчыць развучылі некалькі новых вясёлых танцаў, якія захавалі беларусы за шэсць тысячаў кіламетраў ад сваёй Радзімы.


Вялікі дзякуй музею Бялыніцкага-Бірулі і асабіста яе дырэктарцы Светлана Строгина за цёплы прыём і дапамогу ў правядзенні вечарыны!

Тэкст і фота: Алесь Сабалеўскі