17.05 Віктар Шалкевіч і Яраслаў Іванюк. Пачатак 20:30

Важная Інфа!

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org запрашае:

— літаратараў, — дасьледчыкаў, — навукоўцаў, — журналістаў, — студэнтаў ды ўрэшце — ўсіх тых хто любіць беларускую літаратуру
на сустрэчу, падчас якой можна будзе пазнаёміцца з беларускімі выданьнямі якія захоўваюцца ў яе рэсурсах.
Падчас сустрэчы:
— прэзэнтацыя праекту Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org
— канцэрт беларускага барда Віктара Шалкевіча
— …іншыя неспадзяванкі 🙂

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org узьнікла ў 2000 годзе як прыватная ініцыятыва і на працягу некалькіх гадоў існавала на грамадскіх пачатках. З часам сьціплы збор публікацыяў беларусаў Беласточчыны перарос у буйную бібліятэку, якая сёньня зьяўляецца адной з найбольш папулярных беларускіх бібліятэк у сеціве.

Доўгі час (да 2018 году) Бібліятэка была праектам Беларускага Гістарычнага Таварыства ў Беластоку (Польшча). Цяпер пашыраннем рэсурсаў Бібліятэкі займаецца адмыслова створаны Фонд Kamunikat.org.
У нетрах сайта Kamunikat.org. можна знайсьці амаль 40 000 беларускіх публікацыяў – кніг, часопісаў, газетаў, video, mp3-файлаў, якія датычаць Беларусі ці беларусаў. Багатыя зборы гістарычнай літаратуры і кніг, недаступных у традыцыйных бібліятэках Беларусі, робяць Kamunikat.org крыніцай унікальнай інфармацыі для студэнтаў і навукоўцаў.

У рамках праекта “Беларускія аўтары” Kamunikat.org дае магчымасць ствараць персанальныя сайты беларускіх пісьменнікаў, публіцыстаў і даследчыкаў, чые кнігі знаходзяцца ў рэсурсах Бібліятэкі. Існуе таксама некалькі сайтаў беларускіх выдавецтваў і выдавецкіх серый.