Як прайшоў майстар-клас па беларускіх спевах. Фота

Ужо амаль традыцыйны Майстар-клас па беларускіх народных спевах 02.05.2019, Магілёў прайшоў на Цэнтр Кола

Цудоўныя дзяўчыны — прадстаўніцы Студэнцкае Этнаграфічнае Таварыства Hanna Silivonchyk (старшыня СЭТ) і Кацярына Аракчэевапаказалі магілёўцам некалькі спеваў і паспрабавалі перадаць крыху тых навыкаў, што назбіралі ў сваіх этнаграфічна-фальклёрных вандроўках.
Шкада, што народ забывае свае традыцыі, бо такой энэргетыкі, аўтатрэнінгу фізічнага і эмацыйнага, не дасць ніякая сучасная музыка ці спевы.

Тэкст і фота Алесь Сабалеўскі