Прэзентацыя кнігі Кірыла Стаселька

Тэкст і фота Алесь Сабалеўскі

Сваю новую кнігу «Дзевяць жыццяў Віта Морэ» прэзентаваў 29 красавіка на занятках Мова Нанова — Магілёў Kiryl Staselka. Ён падзяліўся падрабязнасцямі і перадгісторыяй напісання свайго чарговага твора, які вельмі адметны колькасцю персанажаў, нават паказаў падборку слайдаў са сваіх малюнкаў, якія рабіў пад час напісання кнігі ў якасці наглядных дапаможнікаў для апісання і планавання сюжэту. Акрамя таго, Кірыл распавёў шмат цікавага ўвогуле пра пісменніцкі працэс, працу, у тым ліку і пра выданне кнігі, яе распаўсюд і ўсякае падобнае. 


А яшчэ на гэтых жа занятках арганізатары суполкі Тутэйшы ровар — велоинициативаAlina Skrebunova і Александр Сидоревскийпрэзентавалі магілёўскі велакарнавал #велбелмай , які пройдзе 12 мая. Аліну ў яе карнавальным касцюме нават не ўсе пазналі))) Карнавал стартуе а 11-й гадзіне з плошчы Леніна і завершыцца ў Казіміраўцы, удзельнікаў чакаюць конкурсы на самы лепшы касцюм (у пяці намінацыях) і розныя іншыя цікавосткі.