02.05 Спеўны майстар-клас

📢 2 траўня – майстар-клас па веснавых і велікодных спевах у Магілёве🌸

🌞Сябры! Запрашаем вас на чарговы майстар-клас па беларускіх народных спевах у Магілёве. Ён будзе прысвечаны веснавым і велікодным песням Магілёўшчыны і Смаленшчыны.
⚡Майстар-клас пройдзе 2 траўня 2019 г. (у чацвер), пачатак а 18:00.
Месца правядзення: Магілёў, Цэнтр Кола, зав.Чкалава, 16.
🌞Правядуць майстар-клас нашыя сябры, прадстаўнікі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства Ганна Сілівончык (старшыня СЭТ) і Кацярына Аракчэева. Яны ўжо ладзілі майстар-класы па народных спевах у Магілёве, і ўражанні засталіся самыя пазітыўныя.
⚡Першыя паўгадзіны майстар-класу пройдуць у фармаце выступу нашых гасцей, якія выканаюць веснавыя і велікодныя песні Смаленшчыны і Магілёўшчыны. Спачатку паслухаем, а потым паспяваем разам з Ганнай і Кацярынай.
🌞Запрашаем усіх ахвотных — як навічкоў, так і вопытных спевакоў! Узрост і пол значэння не маюць. Галоўнае — жаданне!
⚡Уваход бясплатны (але дапамога на дарожныя выдаткі вітаецца).
❗Увага: колькасць удзельнікаў абмежаваная, таму папярэдні запіс абавязковы! Папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/1bkVsQMrdgJ5t0EZLifLT..

☎Тэлефон: (+37529)3148963, Воля (https://vk.com/zjazjula)
Шчыра запрашаем! 🤗