19.04 Зьміцер Бартосік прэзэнтуе кнігу «Клініка кітайскага дантыста»

Центр Кола

19.04.2019

20:00

Уваход вольны

«Клініка кітайскага дантыста» — пра культуру. Папярэдняя кніга Зьмітра Бартосіка «Быў у пана верабейка гаварушчы» — пра гісторыю, і таксама выбухнула, беспрэцэдэнтна ўзяўшы адразу тры прэміі, уключна з найбуйнейшай — Гедройця, і ўзабраўшыся на падмосткі беларускага Свабоднага тэатру.

Кажуць, трыюмф Бартосіка забясьпечыла Сьвятлана Алексіевіч сваёй Нобэлеўскай прэміяй за літаратуру нон-фікшн. Магчыма, у гэтым ёсьць праўда. Але далёка ня ўся. Проза Бартосіка мае свой стыль, а ягонае ўменьне разгледзець незвычайнае ў штодзённым уласьцівае толькі яму. Сяргей Дубавец.