«КЕМНЫ QUIZ» на Коле

Хтосьці святкаваў Дзень смеху, іншыя проста радаваліся вясне і яе пагодзе. А ў нас адбываліся зусім не жартаўлівыя страсці🙃 Глузды варушыліся так, што чутна было. На Мова Нанова — Магілёў прайшоў «КЕМНЫ QUIZ»!

Спадзяёмся, вы забыліся ўсе свае праблемы і адпачылі ў добрай кампаніі гэтыя 2 гадзіны. Трэніруйце свой мозг, выконвайце дамашнія заданні, наведвайце моўныя курсы Мова Нанова — і будзе вам шчасцейка😀

P.S. Мы заўсёды рады вашым заўвагам, пажаданням і водгукам, калі ёсць што напісаць — не раздумвайце і пішыце ў каментарыі!