Форум інавацыйных ідэй на карысць рэгіянальнага развіцця

Магілёў, 19-20 красавіка

Запрашаем вас узяць удзел у першым беларускім Форуме інавацыйных ідэй, якія спрыяюць развіццю рэгіёнаў нашай краіны.

Мэта Форума: папулярызацыя дзейнасці рэгіянальных грамадскіх ініцыятыў і ўнёска, які яны робяць у развіццё сваіх рэгіёнаў.

Удзел у Форуме возьмуць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, журналісты, актыўныя грамадзяне.

У межах Форума адбудуцца прэзентацыі цікавых рэгіянальных ініцыятыў, майстар-класы па арганізацыі сувязяў з грамадскасцю, наладжванні супрацоўніцтва з мясцовымі ўладамі, прыцягненні мясцовых рэсурсаў, дыскусіі пра магчымасці ўмацавання рэгіянальных арганізацый і супрацоўніцтва паміж імі.

Калі вы зацікаўленыя ўзяць удзел у Форуме, калі ласка, запоўніце да 29 сакавіка форму заяўкі. Ад адной арганізацыі можна заявіць максімум 2 чалавек.

Прыярытэтам пры адборы будуць карыстацца прадстаўнікі арганізацый, якія бралі ўдзел у праграме “Акадэмія рэгіянальнага развіцця” (2018).

Адабраным удзельнікам і ўдзельніцам будуць кампенсаваныя выдаткі на пражыванне, харчаванне, а таксама на праезд да месца правядзення Форума (зваротныя квіткі ўдзельнікі аплочваюць самі).

Інфармацыя пра вынікі адбору будзе прадстаўленая да 5 красавіка.

Арганізатары:

“Цэнтр “Кола”, Магілёў

“Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”, Гродна

Інфармацыйная падтрымка: ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, Гродна