14.03 канцэрт фольк-гурта «РАДА» (Мінск)

📢Аматары сапраўднага фольку, для вас – падарунак!

14 сакавіка ў Магілёве на пляцоўцы «Цэнтр Кола» адбудзецца канцэрт фольк-гурта «РАДА» (Мінск). Пачатак а 19-й гадзіне, уваход вольны — паводле папярэдняй рэгістрацыі. Спасылка для рэгістрацыі: https://goo.gl/forms/UD8gs9FcECVLWxFC3

🔆Разам з удзельнікамі гурта мы адправімся ў музычнае падарожжа па Беларусі, пачуем аўтэнтычныя мужчынскія спевы з розных рэгіёнаў краіны, а таксама інструментальную народную музыку ў выкананні «РАДЫ».

🔆Гурт «РАДА» быў утвораны у 2006 г. Сёння ён складаецца з чатырох чалавек: Святлана Буцкая (мастацкі кіраўнік), Алег Лук’янцаў, Аляксандар Жукоўскі, Васіль Мардачоў. «РАДА» папулярызуе традыцыйны рэгіянальны мужчынскі cпеў, адраджае аўтэнтычную спеўную і музычную культуру Беларусі. Удзельнікі выконваюць народныя песні і інструментальную музыку, сабраныя пераважна падчас уласных экспедыцый.

🔆Гурт удзельнічаў у шматлікіх этнаграфічных фестывалях Беларусі, Польшчы, Расіі. За 10 год было выдадзена 3 альбомы. Апошні з іх «Мне ня спіцца…» можна паслухаць па спасылцы https://soundcloud.com/rada_by/albums

❗І яшчэ раз:❗
⚡14 сакавіка 2019 г., 19:00
⚡Магілёў, Цэнтр Кола, зав.Чкалава, 16
⚡Уваход вольны — паводле папярэдняга запісу.
⚡Прадугледжаны free donation – калі пажадаеце, то можаце нешта ахвяраваць музыкам на дарогу. Будзем вам вельмі ўдзячныя, сябры!

☎Тэл. (+37529)3148963, Воля.

Шчыра запрашаем! 😊