13.04 Псыхадэлія, джаз і хардкор на Коле!

Псыхадэлія, джаз і хардкор! Праект «Віктар Сямашка ды Кумпанія» існуе з 2012 году ў розных формах. Гэтым разам будзе мець выгляд супэрквартэту: Віктар Сямашка (духавыя, тэкст), Дзяніс Кудраўцаў (гітара, бубны), Уладзь Лянкевіч (бас, тэкст), Яўген Булдык (бубны).

Кожны выступ «Кумпаніі» — суцэльная ды эмацыйная імправізацыя, якая суправаджаецца дэклямацыяй вэрлібраў.

https://viktar-siamashka-and-company.bandcamp.com

Віктар Сямашка — духавік-імправізатар, сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Удзельнічае ў Warsaw Improvisers Orchestra й міжнародным праекце Word – Sound – Pool. Вядзе культуралягічную радыёпраграму “Кракатук” на “Радыё Рацыя” (Беласток).

Дзяніс Кудраўцаў – чалавек-рокбэнд. Ён жа Sinie Gory. Шмат год займаецца хатнім гуказапісам, дызайнам і кароткамэтражным відэа. У 2016 г. першым зь беларусаў паўдзельнічаў у амэрыканскім праекце OneBeat.

Уладзь Лянкевіч – паэт, перакладчык, сябра Беларускага ПЭН-Цэнтру. Раней удзельнічаў у трыё TonqiXod, цяпер рэалізуе сябе ў межах дуэту Eryk i Ja.

Яўген Булдык – майстар лягістыкі, барабанаў і аналягавае электронікі. Удзельнік гуртоў Masque Noir і Pink and Sweet.