Прэзентацыя кнігі «Гісторыя Расіі ад Сярэднявечча да сучаснасці».

10 лютага ў цэнтры «Кола» адбылася прэзентацыя кнігі «Гісторыя Расіі ад Сярэднявечча да сучаснасці». На сустрэчу з магілёўцамі завіталі гісторык Алег Трусаў – адзін з аўтараў кнігі, дэпутат Вярхоўнага Савету Алена Анісім, і гісторык Павел Церашковіч, які яшчэ і прадставіў сваю кнігу «Культурная геаграфія».

Акрамя расповедаў пра кніжныя навінкі, госці падрабязна расказалі пра акалічнасці стварэння нацыянальнага Беларускага універсітэту, адказалі на пытанні магілёўцаў. Пад час невялічкага перапынку паміж двума часткамі сустрэчы некалькі сваіх твораў выканаў Васіль Аўраменка.

Сустрэчу арганізавала суполка ТБМ імя Ф.Скарыны г. Магілёва.

Пра гэта паведаміў Алесь Сабалеўскі

F