Круглы стол у Тэхнапарке 27.10

27 кастрычніка 2017 года ад 14.00 да 17.00 па адрасе: г. Магілёў, вуліца Ленінcкая, 63, Тэхналагічны парк “Магілёў” адбудзецца Круглы стол на тэму:

“ Як эфектыўна выкарыстаць патэнцыял беларусаў, якія атрымалі замежную адукацыю, для развіцця Беларусі?”

У імпрэзе возьмуць удзел Начальнік аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Караткевіч І.Ф., генеральны дырэктар, намеснік начальніка кіравання ідэалагічнай працы-начальнік аддзела Дзівакова А.Г., прадстаўнік Цэнтру Развіцця малога прадпрыемніцтва Мартыненка А.Г.а таксама іншыя прадстаўнікі экспертнай супольнасці, бізнэса і  грамадскіх арганізацый, маладыя спецыялісты і студэнты замежных універсітэтаў.

Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца некамерцыйная ўстанова «Агентства «Твае заўтра».

Мэтай дзейнасці арганізацыі ёсць спрыянне вяртанню ў Беларусь беларусаў – выпускнікоў замежных універсітэтаў, а таксама выкарыстанне патэнцыяла беларускай інтэлектуальнай дыяспары для правядзення рэформ, якія рэалізуе наша дзяржава.