Кірмаш праэктаў у Магілёве

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA завершылі збор заявак на новы “Кірмаш праектаў” для гарадоў Магілёўшчыны . І завершылі паспяхова! 

 

Увечары 24 кастрычніка ў тайм-кафэ “Неба” будуць прадстаўленыя праекты, аб’яднаныя адной  тэмай: як палепшыць  прастору, зрабіць горад і мястэчкі  прывабнымі для турыстаў і для яго жыхароў, як захаваць і ўпрыгожыць спадчыну!

 

Знаёмы фармат напоўніцца новымі ідэямі: за 5-6 хвілін “маланкавай размовы” аўтары  прапануюць сваё бачанне паляпшэння  прасторы нашых гарадоў праз стварэнне новых альбо творчае пераасэнсаванне наяўных аб’ектаў: плошчаў, помнікаў, побытавых і арт-аб’ектаў.  Вашай ўвазе прапануецца ідэя шырокага гарадскога фестывалю ў Магілёве, напоўненым тэатрам, вулічнымі танцамі, вуступамі паэтаў і спявакоў! Музей стрыт-арту, цэлыя вёскі памяці ў Ходаўскім районе , аднаўленне водных і культурніцкіх крыніцаў на Крычаўшчыне. Усё гэта можа паўстаць на Магілёўшчыне, калі Вы прыйдзеце і прагаласуеце за той ці іншы праект!

 

Падчас прэзентацыі аўтары не толькі прадставяць сваю ідэю, але і атрымаюць парады экспертаў і народную ацэнку, сустрэнуцца з зацікаўленымі людзьмі, якія магчыма натхняцца пачутым і складуць добрую каманду, каб пераменяць прастору разам!

 

Экспертная рада цягам тыдня адбярэ найбольш цікавыя ідэі і дапаможа ў іх рэалізацыі. Якая ідэя будзе лепшай? Што новага з’явіцца ў нашых гарадах і мястэчках? Гэта залежыць ад цябе! Прыходзь!

 

Кірмаш праектаў” адбудзецца 24 кастрычніка (аўторак) ў тайм-кафе “Неба” па адрасе: вул. Ленінская, д. 7, 3 паверх. Пачатак: 19:00. Уваход вольны.

Даведкі: 

www.budzma.by

8 (029) 319-93-09