Прэзентацыя. Вяртанне невядомай класікі

Прэзентацыя кнігі рэпрэсаванага беларускага паэта Юлія Таўбіна прайшла 26 верасня ў магілёўскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы. Ініцыявала імпрэзу гарадская суполка Таварыства беларускай мовы імя Скарыны, а прадставіў новую кнігу яе ўкладальнік Андрэй Хадановіч, вядомы беларускі літаратар, перакладчык і бард.

Імпрэза сабрала паблізу 30-ці чалавек, якія ледзь змясціліся ў невялічкай залі бібліятэкі.

АНДРЭЙ ХАДАНОВІЧ, беларускі паэт, філолаг і перакладчык, літаратуразнаўца і бард

Юлій Таўбін (Юдаль Абрамавіч Таўбін) – беларускі паэт і перакладчык, нарадзіўся ў 1911 годзе ў гарадку Астрагожск Варонежскай губерніі ў сям’і аптэкара. У 1921 годзе пераехаў з бацькамі ў Мсціслаў, дзе спачатку закончыў сямігодку, а потым Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум.

Дэбютаваў паэт у 1926 годзе вершам, надрукаваным у клімавіцкім  часопісе “Маладняк Калініншчыны”, увосень 1930 года выйшаў першы зборнік вершаў “Агні”. Тагачасная крытыка ставілася да паэта насцярожана, яго абвінавачвалі ў “рабскіх адносінах да старой буржуазнай літаратуры”.

Далей на 6tv.by>>>