У Магілёве пройдзе дзень гарніста

Запрашаем Вас на наша традыцыйнае штогадовае мерапрыемства, прысвечанае выканаўцу гарадской фанфары — Дзень гарніста! Паведамляе музей гісторыі.

1 кастрычніка, у Міжнародны дзень музыкі у 12.00 мы традыцыйна збіраемся, каб павіншаваць гарадскога трубача Магіслава з яго сімвалічным днём нараджэння, паслухаць цудоўную музыку і ўзяць удзел у захапляльнай віктарыне ад стваральніка Магіслава, гадзіннікавага майстра Генадзя Галоўчыка. Акрамя таго, сёлета падчас мерапрыемства будуць прэзентаваныя новыя каштоўнасці, набытыя мецэнатам і добрым сябрам нашага музея Валерыям Казаковым і будуць прэзентаваныя новыя арт-аб’екты, што паявіліся сёлета ў ваколіцах Ратушы. А таксама, усяго адзін раз і толькі на адзін дзень будзе прадэманстраваная карціна магілёўскага мастака Базыля Камарова з выявай будаўніцтва магілёўскага замка. Гэтая работа напісана аўтарам на замову магілёўскага калекцыянера, і пасля прэзентацыі пярэйдзе ў яго асабістую калекцыю. Не згубіце магчымасць пабачыць унікальны твор мастацтва!