Урачыстая прэзентацыя ў Ратушы

12716395_1047115215368355_9050216676065253153_o

Ва ўрачыстай абстаноўцы ў вялікай зале магілёўскай Ратушы адбылася прэзентацыя трэцяга выдання гарадскога літаратурнага альманаху «Брама». Гэта значная падзея ў культурным жыцці Магілёва стала амаль што звыклай традыцыяй, што вельмі цешыць, бо, на шчасце, не прападае цяга і талент беларусаў да роднага слова як на Магілёўшчыне, так і па ўсёй Беларусі. І, нягледзячы на татальную русіфікацыю, адсутнасць хоць якой падтрымкі (калі не сказаць болей – супрацьдзеянню ўсяму беларускаму) з боку дзяржавы, пішуцца новыя творы, зʼяўляюцца і растуць маладыя беларускамоўныя літаратары, маладзеюць і чытачы роднай літаратуры. У новым выданні альманаху прадстаўлены 32 аўтары самых розных узроставых і прафесійных груп – ад студэнтаў і звычайных рабочых да сівых паважаных прафесараў, а змешчаныя працы прыналежаць да разнастайных літаратурных накірункаў – ад паэзіі і прозы, перакладаў і гумару да крытычных і літаратуразнаўчых эсэ, не была забыта і наша літаратурная спадчына. Набыць новы альманах ужо можна ў кнігарнях гораду, і вельмі раю не адкладаць гэтага, бо наклады сучасных папяровых выданняў вельмі абмежаваныя і праз некалькі год будуць вялікім рарытэтам, а калі некаму пашанцуе і атрымаць подпісы аўтараў, тым больш, што зрабіць гэта не так цяжка сёння, то хто яго ведае, можа пашчасціць мець у калекцыі аўтограф будучага Народнага пісьменніка ці нават Нобэлеўскага лаўрэата!

Алесь Сабалеўскі

12695052_1047114788701731_3905620952664238043_o

12697297_1047115118701698_1712880928412842593_o