Пра што разважаў Валянцін Акудовіч на «Коле»

Сёння ў Магілёве Валянцін Акудовіч разважаў над ідэямі, прамоўленымі ў эсэ Ігната Абдзіраловіча “Адвечным шляхам” — які наш шлях, куды і як ісці, куды ўвогуле ідзе Еўропа ды і ўвесь свет. І чаму руйнаваць трэба творачы, а не наадварот. Тэма, закранутая ў эсэ, атуальная і сёння, можа нават яшчэ болей і вастрэй чым у 20-я гады — Абдзіраловіч сцвярджаў, што » ваганне паміж Захадам і Ўсходам і шчырая непрыхільнасць ні да аднаго ні да другога зʼяўляецца асноўнаю адзнакаю гісторыі беларускага народу » , і нам нічога не застаецца, як ісці гэтым адвечным шляхам…

Сустрэчу з філосафам зладзіў «Лятучы універсытэт» пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі” і курсаў беларускай мовы “Мова Нанова” .

Тэкст і фота — Алесь Сабалеўскі

12592313_1040052229407987_6318709031892417645_n 12642594_1040054996074377_77655623800081714_n 12651323_1040055189407691_2343503465460789566_n 12662483_1040054866074390_1195234645449720155_n 12670333_1040053142741229_7354465021618788423_n 12646960_1040052236074653_949340033504401080_n 12645068_1040052122741331_6111119503765433764_n