Чалавек і падзея году паводле «Грамадскага магістрата»

28 студзеня, у дзень надання Магілёву Магдэбургскага Права (у 1577 годзе) ўжо стала традыцыяй уганароўваць званнямі «Чалавек году» і «Падзея году» выбітных, грамадскаактыўных магілёўцаў ды іхныя справы, якія звычайна застаюцца па-за ўвагай уладаў, бо для апошніх уяўляецца, што нешта значнае і карыснае для гораду можа адбывацца выключна дзякуючы намаганням дзяржавы і ўладаў ды толькі сіламі дзяржустаноў. Магілёўскі Грамадскі магістрат – недзяржаўная структура, якая абʼядноўвае ініцыятыўных, вядомых і паважаных грамадзянаў нашага гораду, па выніках году праводзіць сваё незалежнае даследаванне сярод гараджанаў, інфармацыйных узгадак у розных СМІ, інтэрнэце, вылучае па дзесяць намінантаў і на сваім паседжанні абірае пераможцаў. На сённяшняй вечарыне ўзгадалі гэтыя самыя гучныя падзеі ды іхных арганізатараў, агучылі па тры лепшых па выніку маніторынгу, ну і абʼявілі пераможцаў. Лепшай падзеяй 2015 году стала адкрыццё мемарыяльнай дошкі Валянціну Ермаловічу, дабрачынныя ахвяраванні на якую збіраліся сярод гараджанаў, а «Чалавекам году» абвесцілі Аляксандра Агеева, які прымаў самы непасрэдны ўдзел і ў азначанай падзеі, і спрычыніўся да шмат якіх іншых карысных спраў. На жаль, зноў сёлета не стаў пераможцам старшыня нашай гарадской магілёўскай суполкі ТБМ Алег Дзьячкоў, хоць зладзіў шмат цікавых мерапрыемстваў, вельмі актыўна разам з усёй суполкай ТБМ удзельнічаў ў грамадскіх справах гораду, нават смела можна сказаць, што ТБМ амаль ці не самая актыўная і дзейная арганізацыя ў справах культурна-нацыянальнага жыцця Магілёва, ды і ўвогуле сярод усіх грамадскіх абʼяднанняў гораду. Але патрапіць у тройку лепшых так сама варта гонару, ну і ў гэтым годзе пастараемся, прынамсі, не зніжаць актыўнасці, а можа і пашырыць накірункі ды яшчэ болей актывізаваць дзейнасць суполкі! Ну і трэба адзначыць, што ўсталяванне памятнай дошкі Валянціну Ермаловічу было арганізавана ТБМ, толькі абласным, якое ўзначальвае спадар Яраслаў Клімуць, і «Чалавек году» — Аляксандр Агееў, так сама сталы сябар нашай арганізацыі.

Тэкст і фота — Алесь Сабалеўскі

940859_1039267292819814_837344521615490788_n 12573756_1039269316152945_2529627855427063438_n 12592246_1039267016153175_2878949102820097758_n 12631309_1039267729486437_3145105912024792546_n 12631454_1039267552819788_3346000167079498365_n 12643031_1039268289486381_7409915402081545717_n 12645256_1039267839486426_4038164510176133546_n 12647115_1039268349486375_1436885108486350977_n 12647276_1039268082819735_1537901077974975825_n 12647474_1039269106152966_7104479716590770242_n 12650802_1039267436153133_56658167946094646_n 12651359_1039269176152959_4761005498521790161_n 12654663_1039267629486447_5452759664417503273_n 12661824_1039268412819702_7511336871744561449_n 12662485_1039268176153059_7435097243957044912_n