Прэзентацыя касцюмаў эпохі Магдебургскага права ў Ратушы

Дарагія сябры!
Запрашаем Вас на наша ўрачыстае мерапрыемства, што пройдзе 1 лютага ў 17.30 у Канферэнц-зале Ратушы.
У гэты сімвалічны дзень у музеі адбудзецца прэзентацыя касцюмаў, пашытых нашым мастаком Марынай Несцярук у стылістыцы эпохі Магдэбургскага права. Цяпер нашы юныя наведвальнікі змогуць апранаць гэтыя касцюмы для фатаграфавання ў інтэр’ерах музея (бясплатна).
Таксама чакаюцца прэзентацыя новых артэфактаў, прынятых у фонды музея, і цудоўныя музычныя падарункі.