Валянцін Акудовіч на «Коле» 30 студзеня

budzmamova

прадстаўляюць ЦЫКЛ ЛЕКЦЫЙ СПАДЧЫНА ІГНАТА АБДЗІРАЛОВІЧА

Лятучы  ўніверсітэт  пры  падтрымцы  грамадскай  культурніцкай  кампаніі  “Будзьма  беларусамі”  і  курсаў  беларускай  мовы  “Мова  Нанова”  працягвае  цыкл  лекцый,  прысвечаных  спадчыне  Ігната  Абдзіраловіча.  Разважаючы  над  ідэямі,  прамоўленымі ў эсэ “Адвечным шляхам”, сучасныя філосафы наноў актуалізуюць  іх  у  прасторы  сённяшняй  Беларусі  ­  тым  самым  падштурхоўваючы  і  нас  да  рэфлексіі нашага жыцця, жыцця нашай краіны паводле створанай Абдзіраловічам  сістэмы каштоўнасцей.

У  Гародні і  Гомелі  сваімі  думкамі  дзяліліся  філосафы  Павел  Баркоўскі  і  Ігар  Бабкоў.

2_28

Філосаф Валянцін Акудовіч працягне цыкл у Магілёве:  30 студзеня 2016 году  а 15:00, завулак Чкалава, 16  (“Кола сяброў”). Валянцін Акудовіч: Творачы зруйнуем “Творачы  зруйнуем”  ­  гэтыя  словы  канцуюць  эсэ  Ігната  Абдзіраловіча  “Адвечным  шляхам”.  Хаця  на  іх  звычайна  не  звяртаюць  увагі,  альбо  спалохана   пяшаюцца забыць. Як жа так! У школках заўсёды вучылі, што кожны творчы акт a  priori  ёсць цудам, якое адно вялічыць прыўкрасу жыцця, а тут…

Толькі не будзем спехам залічваць нашага хлопца (лічы падлетка) у нігілісты. Бо  хаця  ў  гэтым  эсэ  яго  геніальным  суаўтарам  ужо  была  смерць,

прамаўляючы “Творачы зруйнуем”, ён прамаўляў адну з самых жыццялюбных ідэй, якія я хоць ад  каго чуў. Эсэ  пабачыла  свет  у  1921  годзе  (  праз  два  гады  Ігнат  памрэ).  На  тую  пару  Еўропа і Расійская імперыя апынуліся згамаванымі  да астачы сусветнай вайной і  шматлікімі  рэвалюцыямі.  Усюды  бяда,  смерць  ды  енк.  І  ўсё  гэта  нарабілі  самі  людзі,  каб  вызваліцца  ад  даўно  спарахнелых формаў жыцця  дзеля  ўжо  сапраўды  “светлай явы”… Менавіта тады Ігнат, які і сам добра хапануў той калатнечы, кажа: не гарматамі  ды  ненавісцю  трэба  руйнаваць  аджылае,  якое  хапае  за  ногі  жывых.  Яго  трэба  руйнаваць  ствараючы  новае.  Тварыць  і  тварыць,  без  стомы,  як  без  стомы  цячэ  рэчка. Адно ў такім разе, магчыма,  збыткоўнымі стануцца войны ды рэвалюцыі… Выглядае быццам і наіўна, але…