«Нашу песню» прывёз у Магілёў Зміцер Вайцюшкевіч

«Нашу песню» прывёз у Магілёў Зміцер Вайцюшкевіч – так называецца яго новы альбом, у якім сабраны вядомыя і любімыя беларускія творы розных часоў, ад класічных «Магутны Божа» і «Вераніка» да сучасных «Я нарадзіўся тут», «Красуня вясна» і «Сцяг». Апроч узгаданага альбому магілёўцы пачулі і шмат іншых песень, гумарлівых і сур’ёзных, паспявалі разам са Змітром, пацешыліся з ягоных жартаў, ну і безумоўна, атрымалі бязмежнае задавальненне з добрым настроем у дадатак.
Канцэрт быў арганізаваны магілёўскай суполкай ТБМ пры падтрымцы грамадскага цэнтру «Кола». А хто не здолеў прыйсці паслухаць Вайцюшкевіча гэтым разам, праз месяц зможа сустрэцца з ім у Магілёве на курсах «Мова нанова».

Тэкст і фота Алесь Сабалеўскі

12239148_999589710120906_1194449150904511295_o 12239246_999590903454120_6471595949641166227_o 12239259_999590813454129_1382610467152822195_o 12239305_999589373454273_1734112513741701501_o 12240851_999591410120736_1865283975396362356_o 12242994_999589080120969_4471837397140463892_n 12244777_999590120120865_5845163592556958314_o 12247850_999589353454275_1626576538255752229_o 11224501_999590070120870_2398016902773310407_o 12238268_999591180120759_3403106110790712105_o