Юры Несцярэнка прэзентавау новую кнігу на «Коле»

Першую сваю кнігу прэзентаваў у Магілёве музыка, бард, літаратар і наш сябра з Бялынічаў Юры Несцярэнка.

11896111_958531804226697_914645785348517631_n

Кніга выйшла як раз да 50-ці гадовага юбілею аўтару і ў ёй Юры сабраў стос сваіх кароткіх апавяданняў, у асноўным заснаваных на рэальных падзеях са свайго жыцця, прасякнутых тэмай музыкі і бізнесу ды пададзеных троху ў іранічным выглядзе, нават назва кнігі – «Звычайны шоу-бізнес» у нашай «стабільнай» рэчаіснасці ўспрымаецца хіба што як смех скрозь слёзы. Магілёўцы з цікавасцю паслухалі падрабязнасці розных выпадкаў, апісаных у кнізе і, канешне, песні ў выкананні госця, нават адну з апошніх – пераклад на родную мову знакамітай «Have You Ever Seen The Rain» праспявалі разам.


Дадам, што кніга выйшла ў выдавецтве «Кнігазбор» у серыі «Кнігарня пісьменніка» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў, а вечарыну ў Магілёве зладзіла гарадская суполка ТБМ у фармаце свайго штотыднёвага «Беларускага гуртка» пад дахам грамадскага цэнтру «Кола».

Тэкст і фота: Алесь Сабалеўскі