На «Коле» пройдзе творчая сустрэча з навукоўцамі і краязнаўцамі

20 чэрвеня на «Коле» збяруцца навукоўцы і краязнаўцы каб абмеркаваць гісторыю Друцка-Бярэзінскага краю. Сустрэча прысвечаная 25-годдзю краязнаўчага таварыства “Малое Палесьсе”. Пачатак а 10.

Даклады

Адкрыццё сустрэчы: Аляхновіч Андрэй Пятровіч, даследчык гісторыі, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў (Крупкі)

Тэма: “Нам – 25! Некалькі словаў аб назве і краязнаўчым таварыстве Малое Палессе”.

Секцыя гісторыі

  1. Вашанаў Аляксандр Мікалаевіч, малодшы навуковы супрацоўнік ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі”, магістр гістарычных навук (Мінск)

Тэма: “Археалагічныя даледаванні ў вярхоўях р. Друць ў 2009 – 2012 гг. (Матэрыялы да археалагічнай карты)”.

  1. Шадыра Вадзім Іосіфавіч, старшы навуковы супрацоўнік ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі”, кандыдат гістарычных навук, дацэнт (Мінск)

Тэма: “Этнакультурная прыналежнасць і гістарычны лёс насельніцтва рэгіёна возера Сялява Крупскага раёна (па матэрыялах археплагічных раскопак у 1999-2012гг)”.

  1. Вайцяховіч Андрэй Вячаслававіч, загадчык аддзела захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі”, кандыдат гістарычных навук(Мінск)

Тэма: “Даследаванні кургана на беразе ракі Еленка ў Крупскім раёне”.

  1. Клімковіч Ірына Яўгенаўна, малодшы навуковы супрацоўнік ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі” (Мінск)

Тэма: «Сакральны ландшафт Малога Палесся (Друцка-Бярэзінскага Краю). Ад мінулага да сучаснага. (Паводле экспедыцый этнагістарычнага цэнтра «Явар»).

  1. Брэгер Герман Максімавіч, вядучы навуковы супрацоўнік ДУ “Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГАБ)” (Мінск)

Тэма: “Знаходка ў лесе пад Дакучынам (Крупскі раён). Таямнічы ўладальнік герба «Агоньчык»”.

  1. Зянюк Раіса Уладзіміраўна, навуковы супрацоўнік ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі” (Мінск)

Тэма: “Каталіцкія навучальныя ўстановы Друцка-Бярэзінскага краю ў канцы XVIII – пачатку XX стст”.

  1. Рындзiн Сяргей Мiкалаевiч, вядучы навуковы супрацоўнiк аддзела публікацыі дакументаў ДУ “Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГАБ)”, магiстр гiстарычных навук (Мінск)

Тэма: “Дэпартацыя замежных падданых з Барысаўскага павета ў гады Першай сусветнай вайны”.

  1. Сакольчык Алена Эдвардаўна, старшы навуковы супрацоўнік ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі”, кандыдат гістарычных навук, дацэнт (Мінск)

Тэма: “Барысаў і ваколіцы ў падзеях 1863–1864 гг”.

  1. Стужынская Ніна Іванаўна, старшыня Рады ГА «Беларуская жаночая ліга», кандыдат гістарычных навук (Мінск)

Тэма: “У засені “Зялёнага дуба”: атаман Моніч”.

 

Секцыя краязнаўства:

  1. Тухта Валерый Уладзіміравіч, настаўнік гісторыі  ДУА “Слабадская дзіцячы сад-сярэдняя школа Лепельскага раёна”, даследчык гісторыі (Лепельскі раён)

Тэма: “Свядская Пушча – гістарычны рэгіён Лепельшчыны”.

  1. Супіталёў Андрэй Барысавіч, намеснік рэдактара ўстановы “Рэдакцыя Бялыніцкай раённай газеты “Зара над Друццю”, даследчык гісторыі (Бялынічы)

Тэма: “Гісторыка-лінгвістычны аналіз назваў рэк Друцка-Бярэзінскага краю на прыкладзе гідраніміі Бялыніцкага раёна”.

  1. Крыжэвіч Аляксандр Сяргеевіч, кур’ер рок-крамы «Бастыён», даследчык гісторыі (Мінск)

Тэма: «Семантыка некаторых каменных крыжоў і надмагільных помнікаў вёсак Бялыніцкага р-на».

  1. Жукоўскі Ігар Леанідавіч, галоўны інжынер ДУП “ПМК-182”, метадыст па гісторыка-культурнай спадчыне ствараемага Бярэзінскага раённага краязнаўчага музея, даследчык гісторыі (Беразіно, Мінскай вобл.,)

Тэма: “Рэпрэсаваны ў 1981 годзе Наскавец Міхаіл Данілавіч. Лёс навукоўца”.