Гуканне вясны на «Коле»

Самай вяснова-святочнай тэме былі прысвечаны чарговыя заняткі курсаў «Мова нанова-Магілёў» – гуканню вясны.
У граматычнай частцы заняткаў наведнікі курсаў даведаліся пра тое, як правільна пісаць прыстаўкі, а таксама пастараліся падабраць эпітэты да слова «Вясна».

Пасля студэнты курсаў узгадалі шматлікія народныя традыцыйныя вясновыя святы, на моўнай хвілінцы папрактыкаваліся ў маляўнічым апісанні вясновай прыроды і надвор’я, нарабілі папяровых абрадавых птушак ды паўдзельнічалі ў майстар-класе па вырабах з саломкі пад кіраўніцтвам Алы Смаляковай.
У якасці музычнай праграмы вечара з цудоўнымі вясновымі народнымі спевамі выступілі дзяўчаты з студэнцкага этнаграфічнага таварыства – удзельніцы курсаў — разам з нашай шаноўнай вядоўцай Машай Лук’янавай.
Па добрай традыцыі нашыя шэрагі афіцыйна павялічыліся яшчэ на некалькі студэнтаў: гэтым разам студэнцкія білеты атрымалі дзве Ганны, Вераніка, а таксама старшыня Магілёўскага ТБМ Алег Дзьячкоў.

 

GalL_27JZbo SiMXNu3jbIY khbBFcnzc7A hcDrXROvjJo ztperRTR5uE KHuc98pEep8 RMI7UJHRNSs