Сапраўдны «Цмок» наведаў «Кола»

Самы сапраўдны беларускі Цмок з Менску наведаўся на заняткі «Мова нанова Магілёў». Нягледзячы на ўнушальныя памеры, ён аказаўся вельмі лагодным і ніякай шкоды нікому не нарабіў, наадварот, прынёс добры настрой ды цікавы расповед пра сваю баскетбольную каманду «Цмокі-Мінск» (за цмока быў Аляксандр Куль – былы гулец, а цяпер дырэктар па маркетынгу гэтага баскетбольнага клубу), ну і зразумела, не абышлося без розных адпаведных спартовых сувеніраў. Самі заняткі, як можна здагадацца, былі прысвечаны тэме «Спорт», і моўныя практыкаванні былі насычаны рознай спартовай тэрміналогіяй. А для разнастайнасці ў граматычнай частцы ўроку разабраліся ў спецыфічных асаблівасцях кіравання ў беларускай мове.
Нагадаем, што наступныя заняткі будуць не менш захапляльнымі, бо ў госці да нас завітае няшкодны воўк Зміцер Вайцюшкевіч.

Тэкст і фота Алесь Сабалеўскі

10986492_857573547655857_5462920204353985121_n 10527846_857573687655843_8062850041006558884_n 10959597_857573794322499_4012586989092914372_n 10991205_857573700989175_3791706115346170657_n 10991368_857573864322492_1518485109180463587_n