Міхась Скобла на «Коле»

Паэт і перакладчык Міхась Скобла завітаў у госці да магілёўскіх сябраў ТБМ. Культурніцкій дэсант падтрымалі журналіст Аляксандр Тамковіч і Алесь Вячорка. На беларускім гуртку гучалі цудоўныя вершы ў выкананні аўтара, былі прадстаўлены кнігі вершаў і эсэ спадара Міхася, таўшчэзная кніга-анталогія паэзіі свету ў перакладзе на родную мову, кнігі-успаміны Зоські Верас і Ларысы Геніюш. Прэзентацыю беларуска-украінскага альманаху «Справа» (нават раней за Менск) зрабіў Алесь Вячорка, які яшчэ і прачытаў свой верш на гаворцы заходне-палескага мястэчка Гарадная, адкуль ён родам. А ў памяць аб сустрэчы кожны з прысутных атрымаў у падарунак кнігу Аляксандра Тамковіча «Арытмія».

Тэкст і фота Алесь Сабалеўскі

1503360_855037161242829_780996327152228167_n

10425158_855036684576210_4597480965757485500_n 1926748_855037171242828_7615425915078167707_n 10934011_855037164576162_3393564196637371412_n 10462731_855036711242874_2949402713446206825_n 10959794_855037144576164_7611732888896156316_n