Зміцер Абразцоў прачытаў публічную лекцыю на «Кола»

У Магілёў 25 студзеня прыезжаў філёзаф Зміцер Абразцоў.
Ён прачытаў сціслую лекцыю «Філасофія быцця», у якой распавёў сваё бачанне сэнсу і накірунку жыцця чалавека ў грамадстве, дзяржаве, сусвеце. Сустрэча адбылася з ініцыятывы магілёўскага ТБМ, а арганізавала яе спадарыня Алена Крэўчык, якая ўжо даўно займаецца вывучэннем тэорыі быцця і нацыянальнай ідэі Змітра Абразцова. Нягледзячы на непрацяглы час заняткаў, агульнае ўяўленне сэнсу тэорыі стала зразумелым, хоць, можа, і не дадало аптымізму ў бачанні будучыні.

10947210_847789755300903_4553899909521697887_n 10896988_847789758634236_1916446096355395223_n 10525576_847789821967563_7434654219080897074_n

 

Тэкст і фота Алесь Сабалеўскі