Зміцер Вайцюшкевіч выступіў у Магілеве з калядным канцэртам + відэа

Поўны мех весялосці, усмешак ды цудоўнага настрою накалядаваў у Магілёве няшкодны воўк і сапраўдны беларускі мужчына Зміцер Вайцюшкевіч. Шчодры вечар беларускіх песень і гумару адбыўся пры поўным аншлагу ў вялікай канцэртнай зале грамадскага цэнтру «Кола». У праграме «На Каляды» упершыню ў Магілёве прагучаў аднайменны твор на словы Уладзіміра Някляева, колькі іншых новых песень і, безумоўна, вядомыя і любімыя ўсімі хіты, аздобленыя дарэчнымі дадаткамі ў выглядзе жартаў і каментароў лепшага беларускага шансанье. Падзея адбылася пры актыўным удзеле магілёўскай суполкі ТБМ начале з Алегам Дзьячковым.

Тэкст і фота Алесь Сабалеўскі

10918999_848266731919872_1815867116495508968_n 10603375_848266535253225_1891223298934681123_n 10398022_848264998586712_6457157996621583624_n 10801678_848267325253146_5816461103392643662_n 10945559_848266158586596_3192814974919429534_n 10502272_848264968586715_5953459909439477735_n 10360608_848267321919813_6087949783906383741_n 10947260_848265568586655_2642878604207980044_n 10952397_848267095253169_6932493790280662257_n 10413398_848265921919953_4256037926393041886_n 10942457_848266495253229_4214692295927443606_n 1551545_848266875253191_7303231637624385633_n 1476301_848265758586636_1362936951043156569_n 10952577_848266538586558_5847605395279531225_n 10407403_848265971919948_7632331573551584399_n 10923625_848265315253347_10732838711244359_n 10436220_848265301920015_6714811935136963549_n 10428085_848266155253263_6513046122367135211_n