Святкаванне 25-х угодкаў Магілеўскага ТБМ

З нагоды 25-х угодкаў заснавання магілёўскага ТБМ сабраўся чарговы Беларускі гурток. Новыя і сталыя сябры таварыства, што сустрэліся гэтым вечарам за агульным сталом, з цікаўнасцю паслухалі гісторыю стварэння нашае суполкі з вуснаў тых людзей, якія пачыналі новае беларускае адраджэнства ў такія далёкія ўжо гады перабудовы – Яраслава Клімуця і Міхася Булавацкага. Прагучала шмат кранальных успамінаў, віншаванняў ды добрых слоў ад сяброў таварыства розных пакаленняў, некаторыя з якіх нават маладзейшыя за самую суполку, а зусім яшчэ маленькія госці прачыталі некалькі беларускіх вершаў. Пад час вечару, акрамя прагляду слайдаў не такіх далёкіх падзей, спадарства з цікаўнасцю пераглядзела і фотаздымкі яшчэ «да лічбавай» эпохі, якія ўжо сталі амаль рарытэтам. Ну і зразумела, не абышлося без салодкіх пачастункаў, праўда, даволі сціплых, бо ўсе «гранты» на сваю дзейнасць ТБМаўцы дастаюць са сваіх жа гаманцоў ды кішэняў.

Алесь Сабалеўскі

10300510_830120230401189_3973674862450217998_n 10670134_830120433734502_2460927715123360995_n 10881627_830120270401185_1663695133705466216_n 10882159_830120307067848_6244542585571796560_n 10882177_830120543734491_5589526394815380196_n 10885111_830120507067828_8723570147687927965_n 10885442_830120447067834_5144779234657782386_n 10897899_830120193734526_1231693952539738291_n