Запрашаем Вас на заняткі курсаў «Мова нанова-Магілёў» у 2015 годзе!

Адразу і цалкам усю родную мову паспрабавалі вывучыць дапытлівыя навучэнцы на чарговых занятках «Мова нанова-Магілёў», тэма якіх так і называлася – «Мова». Зразумела, што ахапіць усе моўныя абшары і закуткі не атрымалася, але ўсе прысутныя не толькі больш даведаліся пра варыянтнасць нормаў беларускай мовы, але і паспрабавалі напісаць акраверш на слова МОВА, паўдзельнічалі ў лінгвістычнай віктарыне, усёй грамадой агучылі гумарыстычны відэаролік.
Але ж галоўным вынікам апошніх сёлета заняткаў стала тое, што ўсе ўдзельнікі курсаў проста паразмаўлялі на мове і атрымалі шмат пазітыўных эмоцый ад той цёплай, добразыччлівай і насамрэч сяброўскай атмасферы, якая панавала на занятках.

1511055_827181310673778_5399503602784466109_n

15872_827181150673794_2655984612821663233_n

10888555_827181207340455_4626542117552982975_n

Таксама адзначым, што з гэтых заняткаў адбыліся змены ў выкладніцкім складзе нашых курсаў. Замест ачаравальна-абаяльнай Тацяны Красоўскай цяпер дапамагаць лепшаму настаўніку Магілёва Юрасю Каласоўскаму будзе абаяльна-ачаравальная Маша Лук’янава.

Шчыра запрашаем Вас на заняткі курсаў «Мова нанова-Магілёў» у 2015 годзе!