Слова «любоў» перажыло дэвальвацыю не меньш чым беларускі рубель за апошнія 20 гадоў

19 снежня Васіль Аўраменка апрануўся ў хатні халат і тэпці і прэзентаваў сваю кнігу «Нябачнае і ява» жыхарам Магілёва. Сам аўтар называе свой твор фрагментамі інтымнай аўтабіаграфіі.

Прафесійны лекар Васіль Аўраменка выступіў з презентацыяй сваёй кнігі ў незвычайнай для такога мерапрыемства вопратцы — у халаце и хатніх тэпцях.

Не Казанова, але і не прыхільнік цнатлівага ладу жыцця

«Наша мова мае цікавую асаблівасць, адна і тая ж з’ява мае тры назвы, тры словы. Гэтую назву любяць паэты, прапаведнікі, псіхааналітыкі. Я вырашыў скарыстацца з гэтай магчымасці нашай мовы і нешта распавесці пра сэкс, каханне і любоў. Пісаць пра гэтую збітую тэму складана па трох прычынах. Па-першае вельмі шмат добрых і дрэнных прыкладаў ужо напісанннага.Тут цяжка сказаць нешта арыгінальнае. Па-другое, мой вопыт даволі сціплы ў параўнанні з класікамі. Па-трэцяе — крышку сорамна.»

Пад сціплай вокладкай хаваецца аповед дасведчанага чалавека пра пытанні кахання, любві і сэксу.

Пра сэкс

Слова кароткае і сухое, як трэск зламанай галіны. Гэта слова было практычна пад забаронай у камуністычныя часы. Прычынай было нетолькі тое, што яно буржуазнага паходджання, але і той небяспечны сенс, які хаваўся за гэтым простым і кароценькім словам. Сэкс ставіў пад удар камуністычныя догмы, ен перашкадджаў стройнаму руху ў светлую камуністычнаму будучыню. Ды і кіраваць Эдыпавым комплексам значна цяжэй чым нават самым вялікім комплексам па свінагадоўлі. А таму апалагеты рэвалюцыі каб не аддцягваць народ ад працоўных здзясненняў сэкс проста не заўважалі. У беларускай мове розніца паміж сэксам і сэнсам — мінімальная. Але які розны лес гэтых слоў. Модным сэкс зрабіўся у канцы 80-х, калі з прабітых з Захада інфармацыйных адтулін сюды хлынула маса псіхааналітычнай літаратуры, відэаролікаў і парнаграфіі. І гэта часка заходняй культуры знайшла тут добрую глебу. Аднак, ці памяналася тутэйшая сэксуальная свядомасць, ці сапраўды сэксізм апанаваў наша грамадства?

Пра каханне

Ёмкае, трохскладовае слова  ніякага трэску, ніякага злому, рытмічна і мілагучна. Недарма яго любяць нашы паэты — лёгка рыфмуецца, легка стасуецца. Што можа быць больш беларускім, як каханне? У адрозненні ад сэксу тут ёсць чыста механічныя стасункі, але псіхалагічныя. Гэта стасункі да не проста асобы, а да асобы с пэўным колерам вачэй, даўжыні ног, тэмбрам голасу. «Юр» і яго увасабленне, уласна сэкс — частка кахання. На магільным камяні паміж лічбамі гадоў жыцця ёсць працяжнік, які нічога не кажа, а за якім хаваецца цэлы лёс чалавека. Так і паміж першым поглядам закаханых, і паміж тым момантам калі сперматазоід прабуравіць абалонку яйцаклеткі, можа быць амаль нічога, а можа быць цэлая гісторыя. Каханне гэта ніколі да канца не усталяваная раўнавага. Гэта вечна рухомыя арэлі двух пачаткаў. Таму каханне з’яўляецца вечнай крыніцай творчасці і барацьбы, шчасця ці канфліктаў. Канец кахання прыйдзе тады, калі знікне падзел на мужчын і жанчын. Сітуацыя фантастычная, перамогі монасэксуалізму не прадбачыцца ў бліжэйшай будучыні. Супольнасць гермафрадытаў — гэта ўжо зусім іншы біалагічны від, зусім іншая цывілізацыя, да якой мы не дажывём.

Пра любоў

Самае зашмальцаванае слова. Кароткае, двухскладовае слова, але якія ж розныя склады. Першы склад «лю» — апісанне чагосці мягкага, інтымнага, як ціхі гук патрона дасланага ў патроннік. А следам выбух, стрэл —  «боу»! Рэзанансны, набатны гук. Таму гэта слова мае шырокі сэнс стаўлення да чаго заўгодна. Любіць можна нават сябе. Каханне і любоў утвараюць дзяслоў. А сэкс — не. Слова настолькі маладое, што дзяслова для яго яшчэ не прыдумалі. Сэксам можна займацца як фізічнай справай, як гімнастыкай, а любіць ці кахаць — можна і без фізічнага кантакту. Таму ў народнай думцы сэкс — гэта работа. Каханне — хоббі. А любоў — непазбежнасць жыцця. На любоў навешана столькі сабак, што ад частага ўжывання гэтага слова, яно перажыло дэвальвацыю не меньш чым беларускі рубель за апошнія 20 гадоў. Прызнанні ў любві поп-зорак, расцяжкі пра любімы горад і Беларусь, казанні прапаведнікаў пра любоў да бога. Любоў бье ў лоб. Яна прэ с эранаў, плакатаў і сцэн. І чым больш гучыць заклікаў любіць, тым меньш хочацца гэта рабіць. Гэта трэба улічваць пры прапагандзе роднай мове ці чагосці іншага.Кніга Васіля Аўраменкі распаўсюджваецца самім аўтарам. Мае зручны карманны фармат. Была выдадзена адной з апошніх у выдавецтве «Логвінаў» накладам 500 асобнікаў.
Читать полностью: http://news.tut.by/culture/379685.html?psw=47bf569ecaf69626dbec790fd54527e5

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.