Павел Гарадніцкі на «Коле»

Калі трэба апісаць апошнія заняткі адным словам — гэта будзе «агонь») Мы адправіліся ў вандроўку па краіне Трасянкі, дзе было шмат падводных камянёў, што на самой справе аказаліся не такімі ўжо і трасяначнымі (спадзяёмся, што нашы студэнты іх запомняць і больш не будуць баяцца выкарыстоўваць у сваёй гаворцы).
А кульмінацыяй вечара стала чароўная атмасфера сяброўства і яднання. А ўсё — дзякуючы шыкоўнаму чалавеку і таленавітаму музыку — Паўлу Гарадніцкаму з вядомага гурта Разбітае Сэрца Пацана! Цяпер Разбітае Сэрца Пацана назаўсёды застанецца ў сэрцах магілёўцаў)