Лекцыя-дыскусія пра сацыяльныя сеткі

16 лістапада ў Магілёве адбылася лекцыя і дыскусія з лайфхакамі па тэме сацыяльных сетак.

Са з’яўленнем сацыяльных сетак можна было падумаць, што усё стане проста. Але насамрэч без грунтоўнага падыходу ў вас не атрымаецца дасягнуць поспеху ці выйсці на сваю аўдыторыю, а пра ваш праект ніхто не даведаецца. Пра ўсе складанасці стварэння эфектыўных кампаній у сацыяльных сетках расказвалі медыя-эксперты Франак Вячорка (Радыё “Свабода”) і Іван Шыла (Цэнтр новых ідэй/ былы супрацоўнік тэлеканал “Белсат”). Пад час лекцыі былі агучаны адказы на наступныя пытанні: Як сачыць за апошнімі трэндамі ў сацыяльных сетках? Хто ваш брэнд-персона? Якія фарматы выкарыстоўваць і як правільна падаваць інфармацыю ў адпаведных сацыяльных сетках?

Дыскусія ладзілась Цэнтрам новых ідэй — грамадскай арганізацыяй, якая спалучае лепшыя практыкі медыя-платформы, публічнага форуму, адукатара, даследчай арганізацыі і групы па адвакаватаванню. Цэнтр імкнецца зрабіць беларускую палітыку разумнай, эканоміку інавацыйнай, а грамадства адкрытым.

— Николай А. Суворов