27.09 18.30 на Коле Кася Камоцкая і Віктар Корзун

27-га верасьня, чацьвер, 18:30
г. Магілеў, завулак Чкалава, 16. Цэнтр «Кола». Кантакт: +375 29 6226025, +375 29 6229782.

facebook.com/centrkola, vk.com/centrkola

дакументальны фільм
«Паралелі. Такое рознае падабенства»

27 хв., Беларусь, 2018.
Рэжысэр Віктар Корзун.

Беларусь сярэдзіны мінулага стагодзьдзя і наш час — як зьмянілася ўлада і людзі за гэтыя больш як 50 гадоў?

На фоне ўнікальных кадраў кронікі гучаць кароткія гісторыі жанчынаў-палітвязьняў — удзельніцы Саюза Беларускіх Патрыётаў — Марыі Бялевіч і валанторкі штаба Ўладзімера Някляева ў 2010 годзе — Аляксандры. Абедзьве былі актывісткамі, абедзьве былі рэпрэсаваныя. 

Пасьля паказа — сустрэча з аўтарамі —  рэжысэрам Віктарам Корзунам і прадусарам Касяй Камоцкай.

Напрыканцы — міні-канцэрт Касі Камоцкай.

Уваход вольны.