«Чароўныя Нажнічкі» на Коле

Прэм’ера бязгукавай чорна-белай кінастужкі , а пасля — беларускія і яўрэйскія танцы нашых мястэчак з невялічкім майстар класам.

23.09

Пачатак а 18.00

«Чароўныя нажнічкі» — крыху містычная гісторыя пра краўца і ягоныя прыгоды. Кіно знятае ў стылістыцы першага нямога сінематографа аматарамі з Баврысава, удзельнікамі праекта «МыЗаТанцы!». Фільм не з’яўляецца дакладнай рэканструкцыяй жыцця барысаўскіх жыдоў, сцэнар быў напісаны паводле жыдоўскіх казак. «Нажнічкі» немагчыма знайсці ў сеціве, асаблівасць праекта ў тым, што яго можна пабачыць толькі ў рэальнай кіназале пад жывое музычнае суправаджэнне капэлы «Жыдовачка».

Запрашаем паглядзець кінастужку, паслухаць традыцыйную музыку і патанчыць! Уваход вольны, вітаецца падзяка (данэйшн) музыкам.