Выстава «Лісты палітвязняў» 18.09

18 верасня ў Магілёве можна пабачыць лісты палітвязняў і пачуць гісторыі з турэмнага досведу людзей, якія трапілі за краты за свае палітычныя перакананні. Выстава “Лісты палітвязняў: ад 1996 году да нашых дзён” і сустрэча з былымі палітвязнямі Алесем Бяляцкім ды Яўгенам Васьковічам адбудзецца 18 верасня ў грамадскім цэнтры “Кола”.

Выстава складаецца з адзінаццаці стэндаў. На іх – лісты палітычных вязняў з-за кратаў, допісы ў падтрымку палітвязняў, матэрыялы бюлетэня праваабарончага цэнтру “Вясна” “Права на Волю” і архіўныя фотаздымкі. Выставу “Лісты палітвязняў: ад 1996 году да нашых дзён” ужо бачылі ў Гомелі, Бабруйску, Маладэчне. Падчас імпрэзы можна будзе атрымаць кнігу Алеся Бяляцкага “Халоднае крыло Радзімы” з аўтографам, а таксама змястоўна пагутарыць з былымі палітвязнямі – Алесем Бяляцкім і Яўгенам Васьковічам.

Радыё Рацыя