
Чэская няўрадавая арганізацыя “Грамадзянская Беларусь” абвясьціла чарговы конкурс на доўгатэрміновую мэнтарскую падтрымку маладых ініцыятываў. Арганізацыя прапануе досьвед і практыку лепшых няўрадавых НДА Чэхіі, Беларусі і краінаў Цэнтральнай Эўропы.
Як працуе арганізацыя:
Дыягностыка. Вызначэньне моцных і слабых бакоў вашай групы / ініцыятывы (як пераадолець слабыя моманты ў вашай працы, як больш эфэктыўна выкарыстоўваць моцныя).
Індывідуальны плян. Кожная група распрацуе свой індывідуальны плян працы / разьвіцьця на пэўны пэрыяд. Такі плян можа ўключаць у сябе сэрыю адукацыйных імпрэзаў, неабходных для разьвіцьця ініцыятывы і павышэньня яе эфэктыўнай дзейнасьці (трэнінгі, сэмінары, кансультацыі).
Рэалізацыя міні–праекту да 4000 USD.
Стажыроўкі ў Чэхіі. Для найбольш актыўных і пасьпяховых удзельнікаў праекту магчымае наведваньне Чэхіі для сустрэчаў са сваімі чэскімі калегамі, знаёмства з чэскімі лякальнымі ініцыятывамі і іх досьведам працы.
Сэмінар па фандрэйзынгу.
Да ўдзелу запрашаюцца ініцыятывы з усіх грамадзкіх сфэраў і ўсіх рэгіёнаў Беларусі (культура, экалёгія, сацыяльныя, урбаністыка, гендэр і іншыя).
Грамадзянская Беларусь ня ставіць сабе мэтай толькі фінансавую падтрымку лякальных ініцыятываў. Прыярытэтным зьяўляецца прафэсійны рост ініцыятываў і паляпшэньне якасьці іх дзейнасьці.
Калі вы зацікаўлены ў супрацоўніцтве, то запаўняйце анкету да 9 верасьня 2018.