Запрашаем на фэст «Камянiца»

Асамблея НДА Беларусі запрашае грамадзкія арганізацыі ды ініцыятывы разам зладзіць Пляцоўку сацыяльных актыўнасьцяў на фэсьце “Камяніца”. Дзясяты юбілейны фэстываль пройдзе 1 верасьня ў Строчыцах пад Менскам.

Пляцоўка сацыяльных актыўнасьцяў – гэта зона фэстывалю, дзе арганізацыі грамадзянскай супольнасьці змогуць прэзэнтаваць сябе, сваю дзейнасьць, знайсьці прыхільнікаў і прыхільніц, валянтэраў і валянтэрак. Зірніце, як падобная пляцоўка дзейнічала на фэсьце “Наш дзень” і падавайце заяўку да 26 жніўня. Вынікі адбору будуць вядомыя 27 жніўня.

Чаму арганізацыям варта ўдзельнічаць?

Вы распавядзеце пра сябе новай ляяльнай аўдыторыі. Арганізатары плянуюць, што фэстываль наведаюць 5 тысячаў чалавек.

Як будзе выглядаць пляцоўка?

Пляцоўка сацыяльных актыўнасьцяў разьмесьціцца ўздоўж дарогі на шляху да галоўнай сцэны. Там будуць стаяць стэнды арганізацыяў і лекцыйная зона.

Што мы чакаем ад арганізацыяў-удзельніц?

Зрабіце яркі стэнд сваёй арганізацыі, прынясіце промапрадукцыю, прыдумайце як і пра што вы будзеце размаўляць з наведвальнікамі і наведвальніцамі фэсту.

Галоўныя выступоўцы Камяніцы: “Троіца” (Беларусь), “Тесто” (Расія), Joryj Kloc (Украіна).

Час: з 12.00 да 22.00

Месца: в. Азярцо пад Менскам, Музэй народнай архітэктуры і побыту.