Як прайшла дыскусія пра сацыяльныя актыўнасці ў Магілеве

– Якую самую прыемную неафіцыйную падзею за апошнія паўгода вы можаце ўспомніць?

 Ірына:  Вядома, TED x Магілёў. Ну яшчэ «Большой городской пикник» і «Наука вне себя». TED x Магілёў праходзіў у трэці раз, удзельнікаў было каля ста. Хутка чакаем відосаў. Дарэчы, выступ Ані Цітовіч з першага магілёўскага TED – амаль самы праглядальны рускамоўны TED.

 Аліна:  Мне прыходзяць у галаву начныя гарадскія экскурсіі, якія прыдумалі выпускнікі «Школы городских инициатив». Такога фармату ў горадзе раней не было, і ён выклікаў вялікую цікавасць. Як правіла, людзей збіраюць у будні дзень позна ўвечары, калі ва ўсіх ёсць адгаворка, маўляў, заўтра трэба на працу. Пры гэтым усе экскурсіі былі з аншлагам – прыходзіла больш за сто чалавек.

– Гэта кажа пра тое, што ў Магілёве вялікае беспрацоўе? Або пра тое, што ў горадзе мала нефармальных мерапрыемстваў?

 Аліна:  Мы пыталіся ў людзей, навошта яны сюды прыйшлі. Усе казалі, што гэта вельмі цікава, гэта ўнікальнае стыхійнае мерапрыемства, якога хутка можа не стаць. Яшчэ адзін фактар – вядомыя людзі, якіх запрашаюць у якасці экскурсаводаў. Таксама былі экскурсіі на роварах, і ўдзельнікі прыехалі ў гадзіну ночы ў будні дзень і каталіся да пяці раніцы.

– Вас суправаджала міліцыя?

 Аліна:  Не, такога не было. Ну і мы не ездзілі па вуліцы Ленінскай, таму што гэта забаронена. Дзіўна тое, што людзі не прыходзяць на іншыя цікавыя мерапрыемствы, а гэта чамусьці вылучылі.

«Многія людзі наогул нідзе не бываюць, а потым скардзяцца, што ў горадзе нічога не адбываецца»

– Паспрабуем гэта яшчэ высветліць. Раман?

 Рома:  Калі ў мяне пытаюцца пра тое, што адбываецца ў Магілёве, я адразу пасылаю людзей да цябе.

– Я заўважыў. Дык штосьці адбываецца ў Магілёве, акрамя канцэртаў гурта Akute?

 Рома:  Звычайна я даведаюся пра гэта з твайго твітара.

– Мабыць, ты бачыш нейкія змены на вуліцах?

 Рома:  Так, і гэтыя змены мне катэгарычна не падабаюцца. Мала дрэў, шмат пліткі. Палі з пліткі.

– Як думаеш, навошта гэта трэба? Гэта нейкі дар богу пліткі?

 Рома:  Не, гэта ўсім вядомыя адкаты.

– Я ўсё спрабую згладзіць куты… У пліткі.

 Рома:  Калі б не высякалі дрэвы, то ўсё было б ок.

– У гэтым годзе мяне гэта асабліва абурыла, калі ссеклі вярбу каля дыягнастычнага цэнтра. Я ў сэрцах напісаў пра гэта ў сябе ў «Одноклассниках», і праз 10 дзён гэты пост набраў штосьці каля 80 тысяч праглядаў і неверагодную колькасць каментароў. Я зразумеў, што гэтая тэма хвалюе ўсіх, але толькі ля экранаў манітораў. Пасля гэтага на магілёўскім тэлебачанні выйшаў апраўдальны матэрыял пра тое, што гэтая вярба хварэла. Яшчэ паказалі вельмі радасных людзей, якія заклікалі выразаць увогуле ўсе дрэвы.
Ну, і раз я перахапіў ініцыятыву ў размове, то скажу, што мяне больш за ўсё ўразілі кінапаказы пад адкрытым небам. Туды прыходзяць абсалютна розныя людзі.

Працяг тут  →  https://34mag.net/post/mogilev-disskusiya